"Манчэстар Юнайтэд" дагнаў, а па страчаных ачках і абагнаў каманду Глеба

Адбыліся матчы 30-га тура англійскай Прэм'ер-лігі. "Арсенал", які доўгі час захоўваў лідэрства, у апошніх матчах гуляе вельмі няўдала.

Каманда, за якую выступае беларус Аляксандр Глеб, зноў згубіла ачкі на сваім полі. На гэты раз "Арсенал" дома згуляў унічыю з "Мідлсбро" - 1:1. Прычым, гаспадары поля маглі і прайграць, бо забілі гол толькі за некалькі хвілінаў да фінальнага свістка.

А вось "Манчэстар Юнайтэд" у гасцях перамог "Дэрбі" з лікам 1:0. Перамогу на чужым полі святкаваў і "Чэлсі", які забіў адзін гол у вароты "Сандерленда".

У выніку, цяпер "Манчэстар Юнайтэд" і "Арсенал" маюць па 67 ачкоў, прычым у "МЮ" адна гульня ў запасе. У "Чэлсі" цяпер 64 ачкі.