"Малочная вайна" пачалася з-за адмовы прадаць Расіі малочныя прадпрыемствы?

"Малочную вайну" магла выклікаць адмова Беларусі прадаваць расійскаму бізнэсу малочныя прадпрыемствы. Такую версію выказаў сайту "Полит.ру" вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута міжнародных эканамічных і палітычных даследаванняў Расійскай Акадэміі навук Аляксей Шурубовіч. Эксперт адзначыў, што, напрыклад, Магілёўскі малочны завод ужо даўно з'яўляецца аб'ектам інтарэсаў расійскага прадпрыемства "Вимм-Биль-Данн". Але пакуль беларускае кіраўніцтва не думае прадаваць яго расійскаму інвестару.