Маленькія трагедыі: тры дні на Акрэсціна, тры дні ў Жодзіне

З 9 да 13 жніўня ў Беларусі былі затрыманыя блізу 7 тысяч удзельнікаў пратэстаў і выпадковых грамадзян. Кожная такая гісторыя — маленькая трагедыя. Працягваем слухаць іх. Сёння ў студыі Еўрарадыё айцішнік Аляксей Новак. Ён быў затрыманы 9 жніўня і асуджаны на 15 сутак арышту. Тры дні правёў у ізалятары на завулку Акрэсціна ў Мінску, тры дні — у турме ў Жодзіне. Быў адпушчаны 14 жніўня.

Як прайшлі гэтыя 6 дзён? Аляксей распавядае нам сваю гісторыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.