Мальцаў: вайскоўцаў тэрміновай службы будуць караць за "палітыку"

Адказнасць для вайскоўцаў тэрміновай службы за ўдзел у дзейнасці палітычных партый прапануецца ўвесці ў Беларусі. Аб гэтым заявіў міністр абароны Леанід Мальцаў. Паводле яго слоў, норма, якая забараняе салдатам удзельнічаць у палітычнай дзейнасці, утрымліваецца ў праекце закона "Аб статусе вайскоўцаў", які Палата прадстаўнікоў сёння прыняла ў першым чытанні.

Леанід Мальцаў падкрэсліў, што грамадзяне, якія прызываюцца на вайсковую службу, павінны будуць прыпыніць сваё сяброўства ў палітычных партыях і іншых арганізацыях, якія пераследуюць палітычныя мэты, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі