Мальцаў: у 2010 годзе будзе створана новая канцэпцыя нацыянальнай бяспекі

Новая канцэпцыя нацыянальнай бяспекі будзе створаная ў Беларусі. Пра гэта заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Леанід Мальцаў. Паводле яго слоў, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі трэба ўдасканаліць, каб яна цалкам адпавядала сучасным выклікам і пагрозам, а таксама садзейнічала падтрымцы эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай стабільнасці ў краіне, паведамляе тэлеканал СТВ.

Новая канцэпцыя будзе падрыхтаваная ў першай палове 2010 года і стане "арыентырам для працы ўсіх дзяржаўных структур", заявіў Мальцаў па выніках сваёй сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.

Нагадаем, Леанід Мальцаў ачоліў Савет бяспекі 4 снежня, да таго часу ён быў міністрам абароны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі