Максім Мірны выйшаў у паўфінал парнага разраду турніру ў Вене

Максім Мірны выйшаў у паўфінал парнага разраду турніру ў Вене

Беларускі тэнісіст Максім Мірны і яго новы партнёр, італьянец Фабіа Фаньіні выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру ў Вене з прызавым фондам 1 745 040 еўра.

У першым крузе Мірны і Фаньіні перамаглі амерыканца Раджыва Рама і чэха Радэка Штэпанека — 6:4, 6:2, а ў другім раундзе былі лепшымі за Джуліяна Ноўла з Аўстрыі і Дэніэла Нестара з Канады — 6:3, 6:2.

За выхад у фінал беларуска-італьянскі тэністы тандэм будзе змагацца з брытанцам Джэймі Марэем і аўстралійцам Джонам Пірсам.

Максім Мірны выйграваў гэты турнір у 2008 годзе разам з ізраільцянінам Эндзі Рамам, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі