Максім Мірны перамог на тэнісным турніры ў Акапулька

Максім Мірны перамог на тэнісным турніры ў Акапулька

Беларус Максім Мірны стаў пераможцам тэніснага турніру ў мексіканскім Акапулька. Гэты тытул ён здабыў у тандэме з філіпінцам Трэтам Х’юі. У вырашальным паядынку беларуска-філіпінскі дуэт абыграў Александэра Пэі з Аўстрыі і Філіпа Пецшнера з Нямеччыны — 7:6 (7:5), 6:3.

Мірны выступаў на турніры ў Акапулька ў другі раз за сваю кар’еру. У 2014 годзе разам з іспанцам Фелісіяна Лопесам ён саступіў аўстралійцу Мэцью Эбдэну і паўднёваафрыканцу Кевіну Андэрсану. Усяго за сваю кар’еру 38-гадовы беларускі тэнісіст 92 разы выступаў у фіналах парных разрадаў на турнірах пад эгідай АТП з рознымі партнёрамі і атрымаў 49 тытулаў. Апошнім разам ён перамагаў у кастрычніку 2013 года ў Пекіне разам з румынам Хорыям Тэкаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі