Максім Мірны і Трэт Х'юі прайгралі на турніры ў Будапешце

Максім Мірны і Трэт Х'юі прайгралі на турніры ў Будапешце

У паўфінальнай сустрэчы тэніснага турніну ў Будапешце (прызавы фонд - 482 тысяч еўра) беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х'юі прайгралі, перадае БЕЛТА. Яны саступілі амерыканцу Браяну Бэйкеру і харвату Нікалу Мекцічу ў двух сэтах — 4:6, 2:6.

У першым раўндзе спаборніцтваў беларуска-філіпінскі дуэт перамог амерыканска-навазеландскую пару Раян Харысан / Майкл Вінус — 6:3, 6:3. Потым яны выйгралі ў аўстралійска-шведскага тэндэму Сэм Грот / Роберт Ліндстэт — 7:6 (10:8), 4:6, 10:7. Аднак у фінал Мірны і Х'юі так і не трапілі. 

Іншы наш тэнісіст Ягор Герасімаў (268-ы нумар у рэйтынгу АТР) выйшаў у фінал адзіночнага разраду турніру ва ўзбекскім Каршы (прызавы фонд — 25 тысяч долараў). У паўфінале беларус перамог сербскага тэнісіста Нікалу Качыча (519) — 7:5, 6:2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі