Макей: Падзеі ва Украіне сталі тэстам на трываласць для СНД

27 студзеня ў Мінску праходзіць пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД. Выступаючы на пасяджэнні кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей выказаўся наконт падзеяў ва Украіне. Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, Садружнасць Незалежных Дзяржаў праходзіць цяпер своеасаблівы тэст.

"Я вітаю ўдзел у сённяшнім пасяджэнні прадстаўнікоў украінскай місіі пры СНД", — дадаў міністр замежных спраў Беларусі. Ён адзначыў, што наша краіна заўсёды прытрымлівалася выразнага курсу на далейшае развіццё супрацоўніцтва ў рамках СНД.

Макей паведаміў, што асноўныя праблемы, якія будуць разглядацца на пасяджэнні, палягаюць у эканамічнай сферы. Алак акрамя таго, будзе абмяркоўвацца план мерапрыемстваў да 70-й гадавіны Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.

Фота — mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі