Магілёўскія прадпрымальнікі выйдуць на плошчу 10 студзеня

Паўтары сотні індывідуальных прадпрымальнікаў сабраліся сёння на плошчы Леніна ў Магілёве каля будынка аблвыканкаму. Яны ўхвалілі патрабаванні да ўрада Беларусі і прэзідэнта, сфармуляваныя рабочай групай прадпрымальнікаў. Як паведамляе Радыё Свабода, яны зводзяцца да двух пунктаў: абвяшчэнне мараторыя на дзеянне прэзідэнцкага дэкрэта № 760, пакуль не будзе прыняты закон “Аб малым і сярэднім бізнэсе ў Беларусі”; паскарэнне прыняцця гэтага закона і далучэнне да яго напрацоўкі прадстаўнікоў прадпрымальнікаў.

Патрабаванні былі перасланыя ў Мінск. Мітынг прадпрымальнікаў вырашыў, што ён зноў збярэцца на галоўнай плошчы абласнога цэнтра 10 студзеня, калі ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы мусіць адбыцца такі самы мітынг.

Нагадаем, з 1 студзеня ў Беларусі праходзіць страйк індывідуальных прадпрымальнікаў, якія патрабуюць адмены дэкрэта № 760, паводле якога яны не могуць прымаць на працу наймітаў, акрамя блізкіх сваякоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі