Магілёўскія гандляркі выкарыстоўваюць сметніцы як прылаўкі (фотафакт)
![Магілёўскія гандляркі выкарыстоўваюць сметніцы як прылаўкі (фотафакт)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mah_smet_1.jpg.webp?itok=XH8rR6iY)
Магілёўскія нелегальныя гандляркі прыстасаваліся выкладваць свой няхітры тавар вулічных сметніцах. Фотаздымкі зробленыя каля Цэнтральнага (Мінскага) рынка ў Магілёве.
Такім чынам у сметніц па асобным зборы смецця выявілася нечаканая дадатковая функцыя.
Як бачым, “свята месца пустым не бывае”. Учора і сёння на ім розныя людзі. Пакуль без адказу застаецца пытанне — хто тыя людзі, якія набываюць прадукты са сметніцы?
![Магілёўскія гандляркі выкарыстоўваюць сметніцы як прылаўкі (фотафакт)](/sites/default/files/paragraphs/image/mahsmet1.jpg)
![Магілёўскія гандляркі выкарыстоўваюць сметніцы як прылаўкі (фотафакт)](/sites/default/files/paragraphs/image/mahsmet2.jpg)
Фота: Магілёў Live