Магілёўскі студэнт вырабляў агнястрэльную зброю і выбухоўку

Магілёўскі студэнт вырабляў агнястрэльную зброю і выбухоўку

У Магілёве Следчы камітэт закончыў расследаванне крымінальнай справы супраць мясцовага жыхара, якога вінавацяць у незаконных дзеяннях з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд. 

Як паведамляе следства, 24-гадовы магілёвец доўгі перыяд вырабляў выбуховыя рэчывы, выбуховае прыстасаванне, боепрыпасы і агнястрэльную зброю. Усё гэта праваахоўнікі выявілі падчас ператрусу па месцы яго жыхарства.

Эксперты Дзяржкамітэта судовых экспертыз вынеслі заключэнне, што рэвальвер і дульнозарадная гладкаствольная агнястрэльная зброя з'яўляюцца прыдатнымі для стральбы.

Паведамляецца, што абвінавачаны — студэнт біялагічнага факультэта адной з украінскіх ВНУ. Ён мае пэўныя веды ў зброевай справе. Хлопец вырабляў узбраенне ў асабістых інтарэсах.

Цяпер ён знаходзіцца пад вартай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі