Магілёўскі гарвыканкам узнагародзіў мясцовую філію ТБМ прэміяй

Спартовае свята "Краіна здароўя", што ладзіла магілёўская арганізацыя ТБМ у 2008 годзе, камісія гарвыканкама ўзнагародзіла 3-м месцам. Дыплом і прэмію ў мільён рублёў старшыня ТБМ Алег Дзьячкоў атрымаў ад загадчыка аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Віктара Шайнікава.
Першае месца заняла ААТ “Бабуліна крынка”, другое - ААТ “Магатэкс”, а мясцовы "БРСМ" нават не ўвайшоў у пяцёрку лепшых.

Спартовае свята “Краіна здароўя” праходзіла 21 верасня 2008 года ў межах конкурса гарвыканкама на лепшую арганізацыю спартова-культурнага мерапрыемства. У праграме былі спартовыя спаборніцтвы для дзяцей і бацькоў, беларуская музыка і спевы, а таксама паказальнае выступленне рыцараў тампліераў.

Фотаздымкі можна паглядзець тут

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі