Магілёўская міліцыя апублікавала фота загінулага лейтэнанта Яўгена Патаповіча

Магілёўская міліцыя апублікавала фота загінулага лейтэнанта Яўгена Патаповіча

Магілёўская міліцыя апублікавала фота загінулага лейтэнанта Яўгена Патаповіча. 16 траўня 22-гадовага інспектара дарожна-патрульнай службы забілі невядомыя. Яго цела знайшлі ў лесе ў трох кіламетрах ад Магілёва. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку".

На інтэрнэт-старонцы магілёўскай міліцыі з'явілася паведамленне пра трагічную смерць Яўгена Патаповіча. Ён нарадзіўся ў 1996 годзе ў Магілёве. Летась скончыў Магілёўскі інстытут МУС. Пасля гэтага пачаў службу ў батальёне дарожна-патрульнай службы ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Вядома, што Яўген быў адзіным дзіцём у сям'і. Сваю сям'ю ён стварыць не паспеў.

Кіраўніцтва міліцыі вобласці і ўвесь асабісты склад выказвае глыбокія спачуванне сваякам, родным і блізкім загінулага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі