Магілёўскага бізнесмена двойчы судзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў"

Юрыя Лапуціна прывозілі на яго прадпрыемства для запісу відэа

Юрыя Лапуціна прывозілі на яго прадпрыемства для запісу відэа / tvrmogilev.by

Магілёўскага бізнесмена Юрыя Лапуціна двойчы судзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Судовыя працэсы прайшлі яшчэ ў верасні (суддзя — Аляксандр Халадцоў). Вынікаў гэтых пасяджэнняў няма, але не выключана, што Лапуціна двойчы адпраўлялі пад адміністрацыйны арышт, паведамляюць праваабаронцы. 

Пра тое, што быў затрыманы Лапуцін, стала вядома 20 кастрычніка. Тады Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне двух братоў, адзін з якіх — "кіраўнік кампаніі па вытворчасці тавараў для камфортнага сну" (кампанія Sonit вырабляе артапедычныя матрацы). Прозвішча бізнесмена не называлася, але на абласным тэлебачанні неўзабаве выйшаў прапагандысцкі сюжэт "Магілёўскі бізнесмен-пратэстун". У ім ён "прызнае свае памылкі" — гэта пра ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020-м і пра актыўнасць у сацсетках.

Па версіі СК, братоў затрымалі за "абразу Лукашэнкі". Іх вылічылі супрацоўнікі Упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці. Мужчыны сталі фігурантамі крымінальных спраў, ім выстаўленыя абвінавачванні, яны ўзятыя пад варту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі