Магілеўчанка пакусала інспектара ДАІ і сарвала з яго пагон

Магілеўчанка пакусала інспектара ДАІ і сарвала з яго пагон

Жыхарка Магілёва пакусала супрацоўніка ДАІ і сарвала пагон з яго формы. Пры гэтым яна нецэнзурна лаялася. Інцыдэнт здарыўся ў нядзелю ўдзень на скрыжаванні завулка Пажарнага з вуліцай Першамайскай.

Маладая 30-гадовая жанчына пераходзіла дарогу на чырвонае святло проста перад машынай ДАІ. Калі інспектар зрабіў ёй заўвагу, дама паказала яму непрыстойны жэст і нецэнзурна аблаяла праваахоўніка. Інспектар ДАІ выйшаў з машыны і паспрабаваў растлумачыць жанчыне, што яна парушае правілы дарожнага руху і грамадскі парадак. Але жанчына пачала размахваць рукамі і хапаць інспектара за вопратку, урэшце яна ўкусіла яго за руку.

Парушальніцу затрымалі і даставілі ў наркалагічны дыспансер. Ад праверкі на алкагольнае ап’яненне хуліганка адмовілася. Тады яе даставілі ў міліцыю, дзе склалі пратаколы за парушэнне правілаў пераходу дарогі і за дробнае хуліганства. Да таго ж ёй пагражае крымінальная адказнасць за супраціў работнікам праваахоўных органаў, паведамляе Радыё Магілёў.

Фота: radio.enjob.ru

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі