Магчымыя перастаноўкі ў Мінабароны Украіны і баі за Бахмут — 248-я раніца вайны

Самыя цяжкія баі ідуць у Данецкай вобласці / facebook.com/GeneralStaff.ua
Самыя цяжкія баі ідуць у Данецкай вобласці / facebook.com/GeneralStaff.ua

Расійскія войскі працягваюць наступальныя аперацыі ў раёне Крамяннай у Луганскай вобласці і вядуць наземныя атакі вакол Бахмута. Пра гэта гаворыцца ў свежай справаздачы Інстытута вывучэння вайны.

Бітва за Бахмут, мяркуючы па тым, як складваецца абстаноўцы, "будзе нялёгкай і прыме зацяжны характар". Пра гэта пішуць ужо расейскія вайсковыя блогеры.

У Генштабе УСУ сцвярджаюць, што ў расяін у Бахмуце "цалкам адсутнічае каардынацыі і ўзаемадзеяння вайскоўцаў акупацыйных войскаў РФ і наймітаў так званага Вагнера". Атакі у Бахмуце, а таксама ў раёне яшчэ больш за 10 населеных пунктаў Данецкай вобласці, па словах украінскіх вайскоўцаў, былі адбітыя. Расіяне па-ранейшаму сканцэнтраваныя на вядзенні наступальных дзеянняў на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Новапаўлаўскім кірунках.

Акрамя таго, за мінулыя суткі праціўнік нанёс чатыры ракетныя ўдары па грамадзянскай інфраструктуры Харкава і горада Дружкоўка ў Данецкай вобласці і зрабіў 56 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню, у тым ліку па грамадзянскіх аб'ектах Херсона. Ёсць загінулыя і параненыя. Пра гэта таксама гаворыцца ў ранішняй зводцы ўкраінскага Генштаба.

Возможные перестановки в Минобороны Украины и бои за Бахмут —  248-е утро войны
Карта баёў у Данецкай вобласці / understandingwar.org

У Кіеве мяркуюць, што расіяне маюць намер зрабіць у лютым "нешта сімвалічнае". Пра гэта ў традыцыйным відэазвароце казаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, яны хочуць "паспрабаваць адыграцца за іх леташнія паразы. Мы бачым гэта павялічаны ціск на розных напрамках фронту, а таксама ціск у інфармацыйным полі". Вельмі цяжка, па яго словах, цяпер у Данецкай вобласці, дзе працягваюцца жорсткія баі.

"Як бы ні было цяжка, і якім бы ні быў ціск, мы павінны выстаяць", — сказаў Зяленскі.

А яшчэ ў гэтым відэазвароце Зяленскі распавёў, што Украіна накіравала лісты ў кампаніі, якія фінансава падтрымліваюць Міжнародны алімпійскі камітэт. У гэтым лісце заяўлены пратэст супраць удзелу расіян у Алімпіядзе і міжнародных турнірах.

"Гэта буйныя міжнародныя кампаніі, якія сапраўды зацікаўлены ў тым, каб іх рэпутацыю, падтрымку не выкарысталі дзеля прапаганды вайны", — растлумачыў Зяленскі.

Украінскія СМІ абмяркоўваюць магчымыя перастаноўкі ў сілавым блоку. Аляксей Рэзнікаў, верагодна, пакідае пасаду кіраўніка Міністэрства абароны. На гэтай пасадзе яго можа змяніць кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Кірыл Буданаў. Пра гэта, у прыватнасці, піша Hromadske, са спасылкай на крыніцы ў Вярхоўнай Радзе.

Старшыня фракцыі "Слуга Народа" у Вярхоўнай Радзе Давід Арахамія, у прыватнасці, заявіў, што Рэзнікава пераводзяць на пасаду міністра па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці для "узмацнення ваенна-прамысловага супрацоўніцтва".

Між тым, сам Рэзнікаў у каментары для фактаў ICTV заявіў, што яму не паступала прапановы аб пераводзе. "Гэта для мяне навіна," — сказаў ён. Па словах Резникова, ён упершыню чуе аб такой прапанове, але калі б ён яе атрымаў, то адмовіўся б ад гэтай пасады, "таму што я не маю экспертызы, якая дазваляла б мне якасна быць міністрам Міністэрства па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці".

"Таму я думаю, што гэта памылка", — сказаў Рэзнікаў.

Возможные перестановки в Минобороны Украины и бои за Бахмут —  248-е утро войны
Аляксей Рэзнікаў / @ministry_of_defense_ua

У часова акупаваным Энергодары Запарожскай вобласці фактычна няма ацяплення. Пры гэтым у горадзе застаюцца прыкладна 15 тысяч жыхароў. Пра гэта паведаміў гарадскі галава Энергодара Дзмітрый Арлоў у эфіры тэлемарафона. Яго цытуе "Укрінформ".

"Сітуацыя ў Энергодаре застаецца крытычнай, таму што ў горадзе фактычна няма ацяплення, вораг не дае запусціць ні адзін з энергаблокаў атамнай станцыі. Іншай крыніцы для забеспячэння цэнтралізаванага ацяплення ў нас няма. Гарачай вады таксама няма. У дамах 10-15 градусаў", — сказаў ён.

Мэр адзначыў, што цяпер Запарожская атамная электрастанцыя падключана да энергасістэмы Украіны, але пры гэтым не генеруе электрычную энергію, а спажывае яе. Ён дадаў, што апошнім часам пачасціліся выпадкі выкраданняў работнікаў АЭС, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з расіянамі. Гаворка ідзе пра людзей, якія "не згаджаюцца падпісваць кантракты з фэйкавай кампаніяй ад "Расатама". Апошнія 2-3 дні такіх выпадкаў стала больш", — сказаў Арлоў.

Уладзімір Зяленскі, тым часам, падпісаў указ аб увядзенні санкцый супраць атамнай галіны Расіі. Пад абмежаванні патрапілі 200 расійскіх кампаній, у тым ліку "Расатам".

Санкцыі ўводзяцца на 50 гадоў і прадугледжваюць блакаванне актываў; абмежаванне гандлёвых аперацый; спыненне транзіту рэсурсаў па тэрыторыі Украіны; ануляванне ўсіх ліцэнзій; забарона ўдзелу ў прыватызацыі або арэндзе дзяржаўнай маёмасці. У вячэрнім відэазвароце Зяленскі казаў, што Расія — адзіная дзяржава ў свеце, якая дазваляе сваім вайскоўцам абстрэльваць атамныя станцыі і выкарыстоўваць АЭС як прыкрыццё для абстрэлаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі