МАГАТЭ: сітуацыя на Запарожскай АЭС “усё больш непрадказальная”

Запарожская АЭС — найбуйная атамная электрастанцыя ў Еўропе / Ralf1969
Запарожская АЭС — найбуйная атамная электрастанцыя ў Еўропе / Ralf1969

Сітуацыя на Запарожскай АЭС робіцца “усё больш непрадказальнай і патэнцыйна небяспечнай”, цытуе ВBС лідара Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі Рафаэля Гроссі.

Эксперты МАГАТЭ даведаліся, што расійскія акупацыйныя ўлады праводзяць эвакуацыю мірных жыхароў з украінскага горада Энергадар. У Энергадары жыве і вялікая колькасць персаналу Запарожскай АЭС. Пакуль што персанал станцыі застаецца на месцы.

“Хоць аператыўны персанал застаецца на аб'екце, генеральны дырэктар Гроссі выказаў глыбокую заклапочанасць з нагоды ўсе больш напружаных, стрэсавых і складаных умоў для персаналу і іх сем'яў”, — гаворыцца ў заяве МАГАТЭ.

Гроссі сказаў, што “мы павінны дзейнічаць зараз, каб пазбегчы пагрозы сур'ёзнай ядзернай аварыі”.

МАГАТЭ паведамляе, што з той пары, як Расія пачала сваё ўварванне ў лютым 2022 года, колькасць супрацоўнікаў на станцыі скарацілася. Аднак кіраўніцтва аб'екта заяўляе, што іх нібыта досыць для “бяспечнай эксплуатацыі станцыі”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі