Мацюшэўскі заявіў, што перадаў Лукашэнку рэвалюцыйны пакет дакументаў

Мацюшэўскі заявіў, што перадаў Лукашэнку рэвалюцыйны пакет дакументаў

Першы намеснік прэм’ер-міністра Васіль Мацюшэўскі заявіў, што перадаў Аляксандру Лукашэнку “рэвалюцыйны пакет дакументаў”, накіраваны на развіццё прадпрымальніцтва. Ён лічыць, што ў выпадку яго рэалізацыі ў нашай краіне можа быць кардынальна зменена бізнес-асяроддзе. Як паведамляла Еўрарадыё, Мацюшэўскі сустрэўся з Лукашэнкам 26 верасня. Ён перадаў кіраўніку дзяржавы праект дэкрэта “Аб развіцці прадпрымальніцтва”, накіарваны на лібералізацыю ў беларускай эканоміцы.

У чацвер Мацюшэўскі паразмаўляў з журналістамі ў кулуарах Беларускага інвестыцыйнага форума ў Мінску. Ён распавёў, што ў бліжэйшы час плануецца абмеркаваць змест дакументаў з удзелам прадстаўнікоў бізнесу, экспертаў і журналістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі