Лукашэнка атрымаў дакумент па лібералізацыі ў эканоміцы Беларусі

Лукашэнка атрымаў дакумент па лібералізацыі ў эканоміцы Беларусі

Аляксандр Лукашэнка атрымаў дакумент па лібералізацыі ў эканоміцы Беларусі. Праект дэкрэта мае назву “Аб развіцці прадпрымальніцтва”. На разгляд кіраўніку дзяржавы яго прадставіў першы намеснік прэм’ер-міністра Васіль Мацюшэўскі. Таксама Лукашэнка атрымаў праект указа, накіраваны на ўдасканаленне парадку ліцэнзавання. Згаданыя дакументы ён ухваліў, у бліжэйшы час яны будуць падпісаныя, інфармуе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Як стала вядома, дэкрэт “Аб развіцці прадпрымальніцтва” прадугледжвае зацверджанне адзіных патрабаванняў пажарнай бяспекі, санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў. Адзначаецца, што патрабаванні “максімальна сістэматызаваны і скарочаны”. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што скарачаюцца перашкоды перад бізнесам, каб яны не адцягвалі ўвагу “ад вырашэння канкрэтных задачаў”. Умяшальніцтва дзяржавы ў працу суб’ектаў гаспадарання мінімізуецца.

Плануецца, што будзе ўведзена забарона да 2020 года на з’яўленне новых падаткаў і павышэнне падатковых ставак. Плануецца ўвядзенне паведамляльнага парадку для пачатку бізнесу ў сферы бытавых і турыстычных паслуг, гандлю і грамадскага харчавання, перавозак пасажыраў і багажу, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, сельгаспрадукцыі (гэта каля 95% малога і сярэдняга бізнесу). Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі