Маці Змітра Жалезнічэнкі падала ў суд на ваенкамат і Гомельскі універсітэт

Маці гомельскага актывіста дэмакратычных сіл Змітра Жалезнічэнкі падала ў суд заяву аб прызнанні прызыву яе сына ў войска незаконным. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла сама Ала Жалезнічэнка.

Паводле яе слоў, адначасова пададзены пазоў на універсітэт, які, на яе думку, незаконна адлічыў сына.

“Пакуль будзем разглядаць законнасць гэтага прызыву, магчыма, пададзім скаргу на ваенкамат. Аднак пакуль гаворка вядзецца аб прыпыненні службы і адтэрміноўцы. Паралельна будзем вырашаць пытанне з універсітэтам пра тое, што яны яго незаконна адлічылі”.

Як адзначыла Ала Жалезнічэнка, дасудовы разбор і высвятленне пазіцый бакоў пройдзе 8 лютага ў судзе Савецкага раёна Гомеля. Што датычыцца пазову на універсітэт, то дата разгляду справы пакуль не прызначана, паколькі неабходна дачакацца адказу з Міністэрства адукацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі