Вы тут

Маці пяцярых дзяцей Вольгу Баброву аштрафавалі за БЧБ-сцяг у Dana Mall

Сцяг у гандлёвым цэнтры Dana Mall / TUT.by

Мінчанку Вольгу Баброву, маця пяцярых дзяцей, аштрафавалі за вывешаны ў гандлёвым цэнтры Dana Mall вялікі бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе ТГ-канал "Вясна назірае". 

Да суда Баброва трое сутак правяла ў ІЧУ на Акрэсціна. Яе затрымалі 22 студзеня дома а 9-й гадзіне раніцы. Аднак у пратаколе было напісана, што затрыманне адбылося ў 17:00. Жанчыну судзілі праз скайп, калі фактычныя 72 гадзіны пасля затрымання ўжо скончыліся. Перадачы для затрыманай не прымалі.

На судзе стала вядома, што Баброву вінавацяць у тым, што яна разам з іншымі людзьмі разгарнула ў ГЦ Dana Mall 14 студзеня вялікі нацыянальны сцяг.

Суддзя Першамайскага суда Максім Трусевіч аштрафаваў яе на 870 рублёў (30 базавых велічыняў).

У Бабровай пяцёра дзяцей, чацвёра з якіх непаўналетнія. Заканадаўства забараняе прысуджаць суткі такім маці, але не забараняе затрымліваць іх да суда на выхадныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.