Маці біла сына па галаве кнігай і слоікам

Маці біла сына па галаве кнігай і слоікам

З’явіліся новыя падрабязнасці гучнай справы ў Віцебску, дзе маці збівала свайго 10-гадовага сына-інваліда. Як піша газета “СБ. Беларусь сегодня”, за нежаданне пасціцца і маліцца жанчына схапіла сына, ударыла яго па галаве кнігай. Пасля яна ўдарыла яго галавой аб драўляную парту. Далей былі пяць удараў шкляным слоікам па галаве хлопчыка. Маці кінула яго на падлогу і села зверху, пачала душыць сына і пагражаць яму забойствам.

Пра гэтыя здзекі ў школе распавёў бацька хлопчыка, які жыве асобна. Адміністрацыя звярнулася ў міліцыю. У пацверджанне слоў мужчыны ў дзіцяці на галаве знайшлі гематомы, драпіны на шыі.

Вядома, што жанчына веруючая, падпрацоўвала ў царкоўнай лаўцы, часта ездзіла ў паломніцтвы. У яе двое дзяцей. Старэйшы хлопчык-інвалід перанёс аперацыю з-за “заечай губы”. Маці лічыла, што хлопчыка “апанаваў нячысцік”, і яна спрабавала яго “далучыць да рэлігіі”. Цяпер яна знаходзіцца на лячэнні ў стацыянары абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі. Пракуратура патрабуе, каб было прызнана, што хлопчык мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне і яго забралі з сям’і.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі