Маці 13 дзяцей з Пружанаў, якая адбывае "хатнюю хімію", асудзілі на 10 сутак

Вікторыя Онахава-Жураўлёва / Instagram
Вікторыя Онахава-Жураўлёва / Instagram

Маці 13 дзяцей з Пружанаў Вікторыю Онахаву-Жураўлёву, якая адбывае "хатнюю хімію", асудзілі на 10 сутак арышту, паведамляюць праваабаронцы. Яе пакаралі за "другое парушэнне адбыцця рэжыму", бо не адзначылася ў панядзелак. Верагодна, жанчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Пружанах.

У сакавіку Вікторыю Онахаву-Жураўлёву асудзілі за каментар пра Аляксандра Лукашэнку. Суд прызначыў ёй 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. 

Маці 13 дзяцей з Пружанаў, якая адбывае "хатнюю хімію", асудзілі на 10 сутак
Instagram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі