Лыжнік-паралімпіец набывае сабе лыжы, якімі карысталіся Домрачава і Скардзіна

Лыжнік-паралімпіец набывае сабе лыжы, якімі карысталіся Домрачава і Скардзіна

Прызёр Паралімпіяды, лыжнік Дзмітрый Лобан набывае інвентар у фірмы “Фішар” — лыжы, на якіх ён ездзіць, раней выкарыстоўвалі Дар’я Домрачава і Надзея Скардзіна. Пра гэта спартсмен распавёў у інтэрв’ю sb.by

Лобан патлумачыў, што паралімпійцы выкарыстоўваюць звычайныя лыжы, на якія мацуюцца спецыяльныя санкі — боб.

На Паралімпіядзе ў Пхенчхане Дзмітрый заваяваў серабро ў лыжным і біятлонным спрынце. Ён кажа, што дамовіўся набываць лыжы Домрачавай “па сваіх каналах”. Паводле правілаў, скарыстаны інвентар павінен вяртацца на завод-вытворцу, таму ён не можа наўпроста набываць яго ў тытулаваных спартсменак.

Дзмітрый Лобан выступае як лыжнік і як біятланіст. Раней ён заваёўваў бронзу ў лыжных гонках на Паралімпіядзе ў Ванкуверы ў 2010 годзе.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі