“Ляйпцыг”, АЕК, “Бернлі” — магчымыя сапернікі мінскага “Дынама” ў Лізе Еўропы

“Ляйпцыг”, АЕК, “Бернлі” —  магчымыя сапернікі мінскага “Дынама” ў Лізе Еўропы

Сталі вядомыя магчымыя сапернікі мінскага “Дынама” ў Лізе Еўропы, піша Прессбол. У панядзелак 6 жніўня ў штаб-кватэры УЕФА адбудзецца лёсаванне раунда плэй-оф. Пераможца пары “Дынама” (Мінск) —  “Зеніт” будзе ў ліку сеяных, а сярод яго патэнцыйных сапернікаў за права згуляць у групавым этапе будуць пераможцы такіх параў:

“Ляйпцыг” (Нямеччына) —  “Універсітаця” (Краёва. Румынія)

“Спартак” (Субоціца, Себія) —  “Бродбю” (Данія)

“Хіберніян” (Шатландыя) —  “Мольдэ” (Нарвегія)

“Штурм” (Аўстрыя) —  АЕК (Ларнака, Кіпр)

“Істанбул Башакшэхір” (Турцыя) —  “Бернлі” (Англія).


Брэсцкае “Дынама” ў 3-м раундзе кваліфікацыі мусіць прайсці “Апалон” з Кіпра. У выпадку перамогі клуб будзе нясеяным, а ў плэй-оф атрымае ў сапернікі пераможцу адной з гэтых параў:

“Вітэс” (Галандыя) —  “Базэль” (Швейцарыя)

ЦСКА (Сафія, Балгарыя) —  “Капенгаген” (Данія)

“Рэйнджэрс” (Шатландыя) —  “Марыбор” (Славенія)

“Хайдук” (Харватыя) —  “Сцяуа” (Румынія).

Барысаўскі БАТЭ ў выпадку вылету з Лігі чэмпіёнаў, дзе яму яшчэ гуляць з “Карабахам” (Азербайджан) у 3-м раундзе кваліфікацыі, атрымае ў сапернікі ў Лізе Еўропы нейкі з гэтых клубаў:


“Лудагорац” (Балгарыя) —  “Зрыньскі” (Боснія і Герцагавіна)

“Шэрыф” (Малдова) —  “Валюр” (Ісландыя)

“Спартак” (Юрмала, Латвія) —  “Судува” (Літва)

“ТНС” (Уэльс) —  “Мідцьюланд” (Данія)

“Тарпеда” (Кутаісі, Грузія) —  “Кукесі” (Албанія).
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі