Лявон Вольскі выпусціў альбом "Грамадазнаўства" (слухаць)

25 сакавіка Лявон Вольскі прадставіў альбом "Грамадазнаўства". Пласцінку называюць "данінай павагі фэнам старога N.R.M. і тлустай рысай, якой музыка падводзіць пад прывідным беларускім "сёння"".



"Я думаю, што скончыўся час кампрамісаў, — каментуе Вольскі. — Час гандлю, прымання ўмоваў гульні, унутранага цэнзара і лавіравання. Сышоў час эзопавай мовы, схаваных сэнсаў і чытання паміж радкамі. Хацелася выказацца проста і ясна".



"Грамадазнаўства" запісвалася на віленскай студыі Ymir Audio. За музычны складнік пласцінкі адказваў нарвежскі мультыінструменталіст і саўнд-прадзюсар Снорэ Бэргеруд. Таму Лявон называе гук на альбоме "нетутэйшым і скандынаўскім", а трэкі — "камянямі ў брукаванцы".

Спампаваць альбом можна тут.

Паводле 34mag.net