"Ляпіс Трубяцкі" сыграе развітальны канцэрт для беларусаў у Вільні

23 жніўня гурт гурт "Ляпіс Трубяцкі" сыграе развітальны канцэрт канцэрт для беларускай публікі у межах "Клоуна нет — Happy End Tour". Выступ адбудзецца ў Вільні на адкрытай пляцоўцы клуба Loftas, разлічанай на 4,5 тысячы гледачоў. Каб наведаць імпрэзу, беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.

Як і было абвешчана некалькі месяцаў таму, з 1 верасня "Ляпіс Трубяцкі" спыніць сваё існаванне. Тур "Клоуна нет — Happy End Tour" стане найкарацейшым у гісторыі гурта. Акрамя Вільні калектыў сыграе развітальныя канцэрты толькі ў Кіеве, Маскве і Пецярбургу.

Пры падтрымцы МЗС Літоўскай Рэспублікі квіткі на гэты фэст забяспечаныя бясплатнымі візамі з тэрмінам знаходжання з 22 да 24 жніўня ўключна. Падача дакументаў спрошчаная — даведкі з месцы працы ці навучання і пацверджанні плацежаздольнасці не патрэбныя. Падрабязная інфармацыя па запаўненні анкет: www.shabli.by

Адзін квіток прадаецца на адзін пашпарт. Кошт на квітка — 420 тысяч рублёў.

Калі вы не маеце візы, для набыцця квітка вам трэба спачатку зарэгістравацца на падачу дакументаў у пасольстве Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі на даты з 30 ліпеня па 14 жніўня (электронны запіс на сайце http://by.mfa.lt) і раздрукаваць пацверджанне рэгістрацыі. Новыя месцы на падачу дакументаў з’яўляюцца кожны працоўны дзень.

Квіткі з'явяцца ў продажы з 30 чэрвеня ў офісе агенцтва "Шаблі": горад Мінск, вуліца Чарвякова 6, пад’езд 3, цокальны паверх (з 9:00 да 19:00 гадзін у працоўныя дні).

Інфалінія ў Беларусі: +375 33 6555596; +375 29 6555596, +375 17 395 05 65.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі