Лябедзька расказаў, што можа ўзарваць сітуацыю ў Беларусі

Працэдуру абрання адзінага кандыдата ад апазіцыі з дапамогай праймерыз Аб'яднаная грамадзянская партыя плануе правесці падчас мясцовых выбараў у 2014 годзе.



Выбар горада лідар АГП Анатоль Лябедзька тлумачыць тым, што правесці яго ў сябе пагадзіліся актывісты мясцовай дэмакратычнай кааліцыі. Праўда, прыцягнуць да вызначэння лідара апазіцыі ўвесь горад яны ўсё адно не здольныя.



Анатоль Лябедзька: “Калі ў Бабруйску ёсць 50 актывістаў, а мы возьмем некалькі акруг, дзе прыкладна 30 тысяч выбаршчыкаў — мы не будзем замахвацца на ўвесь горад, і з гэтых 30 тысяч у галасаванні возьме ўдзел 2 ці 3 тысячы, то гэта азначае, што ў гэтай ініцыятывы ёсць вельмі добрая перспектыва. Гэта тое, што акурат можа ўзарваць сітуацыю ў Беларусі”.



Праўда, удакладняе Анатоль Лябедзька, пілотны праймерыз у Бабруйску не ставіць за мэту ўжо вясной наступнага года “падараваць” апазіцыі адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары 2015 года. Найперш, ён ладзіцца для таго, каб вызначыць, наколькі вялікая цікавасць ёсць у людзей да самой гэтай працэдуры.



У шорт-ліст пілотнага праймерыз трапяць, сцвярджае лідар АГП, усе больш-менш вядомыя палітыкі краіны. Але можа патрапіць у гэты спіс і “просты чалавек” — калі самі бабруйчане некага прапануюць. Дарэчы, складаць спіс палітыкаў для галасавання будуць не ў сталіцы, гэта зробяць самі бабруйскія дэмактывісты.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі