Лябедзька праверыў мінскую міліцыю на веданне твораў Міхаіла Булгакава

Лябедзька праверыў мінскую міліцыю на веданне твораў Міхаіла Булгакава

У судзе Маскоўскага раёна адбываецца адміністрацыйны праццэс над кіраўніком Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам. Палітыка судзяць за ўдзел у акцыі падтрымкі індывідуальных прадпрымальнікаў.

У сваім фэйсбуку Лябедзька паведаміў, што падаў суддзі хадайніцтва, каб яго пасадзілі на суткі. Палітык кажа, што прысуд яму загадзя падрыхтаваны — штраф у 10,5 млн рублёў (50 базавых велічыняў), але ён не хоча падтрымоўваць рэжым.

Акрамя таго, апазіцыянер праверыў, наколькі добра супрацоўнікі міліцыі ведаюць раман Міхаіла Булгакава "Майстар і Маргарыта". Ён зачытаў урывак: "В милицию. Члена Массолита Ивана Николаевича Бездомного. Заявление. Вчера вечером я пришел с покойником Берлиозом на Патриаршие пруды..." Палітык папрасіў міліцыянтаў, якія выступалі сведкамі на судзе працягнуць сюжэт. Тыя, аднак не змаглі.

Нагадаем, што раней кіраўнік мінскага АМАП Дзмітрый Балаба расказваў, што ў іх служаць заўзятыя тэатралы і знаўцы мастацтва: "Ёсць заўзятыя тэатралы, гісторыкі, знатакі выяўленчага мастацтва, да прыкладу, акадэмічнага жывапісу XIX стагоддзя. Нядаўна, дарэчы, застаў двух супрацоўнікаў за спрэчкай аб тым, чаму Булгакаў абраў для "Майстра і Маргарыты" некалькі сюжэтных ліній".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі