А. Лябедзька: Акцэнт змяшчаецца на абарону тых, хто трапіў за краты
У Мінску, дзе працягваюцца затрыманні акьтывістаў дэмакратычнага руху, у пятніцу прайшло пасяджэнне прэзідыюма Палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Па яго выніках была прынятая адмысловая заява. Пра яе сутнасць у інтэрв'ю Еўрарадыё гаворыць старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
"На наш погляд, ёсць усе падставы, каб збіраць Палітычную раду АДС і абмяркоўваць
пытанні аб змене фармату нашага ўдзелу ў выбарчай кампаніі".
Лябедзька назваў падзеі апошніх дзён, калі адбываюцца затрыманні актывістаў толькі за знойдзеныя цвікі ці гайкі, "палітычнай шызафрэніяй". Лідэр АГП кажа, што цяпер апазіцыянерам не да працы з выбаршчыкамі. Нават кіраўнік яго ініцыятыўнай групы па збору подпісаў Аляксандр Сяргіенка знаходзіцца ў турме.
Вось што кажа Лябедзька:
"Зараз акцэнт змяшчаеца не на працу з выбаршчыкамі, а на працу па абароне тых актывістаў, якія трапілі ў турму, трапілі пад рэпрэсіі".