Ля Івацэвічаў затрымалі наркагандляроў з буйной партыяй какаіну
![Ля Івацэвічаў затрымалі наркагандляроў з буйной партыяй какаіну](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nark.png.webp?itok=NCW-1fZX)
Ля Івацэвічаў затрымалі наркагандляроў з буйной партыяй какаіну, якія везлі наркотык з Еўрасаюза ў Беларусь. Паводле інфармацыі МУС, супрацоўнікі ГУБАЗіК сумесна з байцамі “Алмаза” затрымалі дваіх жыхароў Брэсцкай вобласці, у якіх было 730 грамаў парашку белага колеру.
Экспертыза паказала, што гэта какаін, які лічыцца асабліва небяспечным рэчывам. Затрыманыя раней ужо мелі судзімасці за незаконны абарот наркотыкаў і псіхатропаў.
Заведзеная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных рэчываў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў).
Вядзецца следства. Высвятляюцца ўсе факты супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых.