Ля Аўгустоўскага канала пабудуюць кароўнік на 1000 галоў?
Турысты забілі трывогу з нагоды пашырэнні фермы, якая находзіцца недалёка ад рэчышча гідратэхнічнага помніка архітэктуры ХІХ стагоддзя. Аматары актыўнага адпачынку выступаюць супраць пашырэнні фермы гаспадаркі «Зарэчны-Агра». Усе пабудовы плануецца ўзводзіць практычна на беразе прытоку канала. Турысты баяцца, што ў сам канал патрапяць адкіды з фермы, якая паўстане на беразе прытоку канала.
Сёння на ферме вядуцца будаўнічыя працы. Праектанты маюць намер знесці старыя будынкі кароўнікаў і пабудаваць новыя. Праект некалькі раз праходзіў экалагічную экспертызу і некалькі разоў адхіляўся спецыялістамі. У выніку эколагі і аграрыі дайшлі да агульнага назоўніка і дамовіліся аднесці будынкі фермы на некалькі метраў далей ад ручая.
Старшыня СПК «Зарэчны-Агра» Вікенцій Турчэнік кажа, што яго мэта — пабудаваць "культурную ферму".
Эколагі баяцца, што чалавечы фактар, якім найчасцей тлумачацца памылкі пры выкананні работ, спрацуе не на карысць Аўгустоўскаму каналу, дзе штогод праходзяць рэспубліканскія спаборніцтвы па водным турызме.
Фармальна праектанты не парушылі нормаў. Ферма не находзіцца ў вадаахоўнай зоне, але прадстаўнікі рэспубліканскага турысцка-спартовага саюза ўпэўненыя: такая буйная ферма побач з турыстычным аб'ектам рэспубліканскага значэння звядзе на нішто намаганні прыцягнуць турыстаў і інвестараў на Аўгустоўскі канал.
Паводле ОНТ