Вы тут

Львы з Ташкента прыедуць у мінскі заапарк пад Новы год

Ілюстрацыя з адкрытых крыніц​

Супрацоўнікі мінскага заапарка атрымаюць двух маладых ільвоў у абмен на цёмных тыгровых пітонаў, янотаў, сіпух, лабараторных пацукоў і мышэй. Пад Новы год жывёл мусяць даставіць у сталіцу з Ташкенцкага заапарка.

На падрыхтоўку юрыдычных і ветэрынарных дакументаў пайшло некалькі месяцаў. Абмен жывёламі за межамі Мытнага саюза быў арганізаваны ўпершыню, паведамляюць у мінскім заапарку. Там жа нагадваюць, што практыкі забіраць жывёл з дзікай прыроды ў Беларусі няма. У сталічны заапарк жывёлы трапляюць з іншых заапаркаў. Каб даць прытулак жывёліне, якая трапіла ў бяду на волі, неабходныя афіцыйныя дазволы спецыяльнай камісіі і некалькіх прыродных арганізацый. Для жывёл у заапарку першапачаткова павінны быць створаныя ўсе неабходныя ўмовы, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.