Лунгін і Мамонаў прыступаюць да здымкаў "Івана Жахлівага"

Здымкі паўнаметражнага мастацкага фільма пра Івана Жахлівага, у ролі якога заняты Пётр Мамонаў, рэжысёр Павел Лунгін пачне ў канцы лютага. Як паведамляе "Комсомольская правда", да гэтага часу ў Суздалі будуць дабудаваныя дэкарацыі для карціны. Здымкі, па звестках радыё "Культура", завершацца ў чэрвені. Выхад карціны на экраны адбудзецца не раней за 2009 год.

Фільм мае пакуль толькі працоўны назоў - "Іван Жахлівы і мітрапаліт Піліп". На ролю мітрапаліта Піліпа (Калычова) Лунгін запрасіў Алега Янкоўскага. Малюту Скуратава будзе граць Юры Кузняцоў.

Мамонаў граў у Лунгіна двойчы - у карцінах "Таксі-Блюз" і "Востраў". Апошні фільм прынёс і акцёру, і рэжысёру ў 2007 годзе шматлікія прэміі, у тым ліку "Ніку" і "Залатога арла".

Фота: www.dp.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі