Вы тут

Лукашэнку заклікалі завяршыць "правакацыйную кампанію" і заняцца праблемамі РБ

Аляксандр Лукашэнка з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы​ / БЕЛТА

Пакласці канец "правакацыйнай кампаніі і неадкладна заняцца развязаннем праблемы адмаўлення правоў і асноўных свабод беларускага народа" заклікалі Аляксандра Лукашэнку дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і кіраўнік МЗС Аўстрыі Міхаэль Лінхарт. Напярэдадні яны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі ў тэлефоннай размове, гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпартамента ЗША.

Блінкен і Лінхарт нагадалі Лукашэнку, што менавіта праблема з правамі чалавека ў цяперашняй Беларусі з'яўляецца "асноўнай прычынай уведзеных Захадам санкцый".

Заўтра амбасадары Еўразвяза плануюць зацвердзіць чарговы — пяты пакет санкцый у дачыненні да Беларусі. Ён павінен стаць адказам на "гібрыдныя атакі і інструменталізацыю мігрантаў". Блінкен падчас размовы з Лінхартам пацвердзіў, што ЗША падтрымліваюць Еўразвяз "перад тварам цынічнага выкарыстання рэжымам Лукашэнкі мігрантаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.