Лукашэнку ў Тбілісі пачаставалі каньяком 125-гадовай вытрымкі

Лукашэнку ў Тбілісі пачаставалі каньяком 125-гадовай вытрымкі

Аляксандр Лукашэнка разам з прэзідэнтам Грузіі Гіоргіем Маргвелашвілі па завяршэнні афіцыйных перамоваў наведалі Тбіліскі каньячны завод, інфармуе БЕЛТА.

Кіраўніку Беларусі падрабязна распавялі пра гісторыю прадпрыемства, заснаванага ў 1888 годзе. Таксама яму расказалі пра тонкасці тэхналогіі вытворчасці каньяку і яго правільнага ўжывання. Кіраўніцтва завода паведаміла, што на прадпрыемстве захоўваецца адзін з найстарэйшых каньячных спіртоў 1893 года. Яго лічаць нацыянальным здабыткам, аднак высокім гасцям даюць прадэгуставаць.

Пачаставалі рэдкім каньяком і Аляксандра Лукашэнку. Беларускі кіраўнік пры гэтым сказаў тост за вялікі і мудры грузінскі народ і яго сыноў. У адказ Гіоргій Маргвелашвілі прамовіў тост за беларускі народ.

Кіраўнікі дзяржаваў падпісалі бочкі каньяку, закладзеныя ў іх гонар. Таксама Лукашэнка і Маргвелашвілі правялі купажыраванне (змешванне спіртоў рознай вытрымкі для атрымання гатовага напою) і запячаталі яшчэ адну бочку да будучага 25-годдзя дыпламатычных адносін Беларусі і Грузіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі