Лукашэнку падарылі кошык марозіва, а ён назваў дарыльшчыка правакатарам

Лукашэнку падарылі кошык марозіва, а ён назваў дарыльшчыка правакатарам

Вялікі кошык мясцовага марозіва падарылі Аляксандру Лукашэнку падчас паездкі ў Мар'іну Горку. 

Гэта адбылося падчас таго, як кіраўнік дзяржавы адчыняў у горадзе басейн "Аквамарын". Кіраўнік Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын назваў басейн падарункам ад Лукашэнкі.

"Вялікі дзякуй за ваш падарунак Мар'інай Горцы. Прынята, што госці прыходзяць з падарункам, а гаспадары заўсёды частуюць чымсьці смачным. Чым вядомая Мар'іна Горка? Марозівам сваім", — цытуе БЕЛТА словы Турчына.

У адказ Лукашэнка пажартаваў: "Правакатар, мне марозіва нельга! Але ў нас не прападзе". Марозіва ён загадаў аддаць дзецям, якія сабраліся разам з бацькамі каля новага басейна.

Мяркуючы па ўсім, здароўе не дазваляе Лукашэнку спажываць шмат цукру. Менавіта з яго ініцыятывы фабрыка "Камунарка" з 2017 года выпускае шакалад "Прэзідэнт" без цукру. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі