Лукашэнка:Беларусь, Казахстан, Расія займеюць роўныя кошты на энергарэсурсы

Меркаваная ў рамках Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана адзіная эканамічная прастора прадугледжвае пераход яго ўдзельнікаў на роўнадамоўныя кошты на энергарэсурсы. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі, падводзячы вынікі паседжання Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС. Усе апынуцца ў роўных умовах працы пасля стварэння адзінай эканамічнай прасторы, у тым ліку і па такім адчувальным пытанні, як роўнадамоўныя кошты на энергарэсурсы, перадае "Інтэрфакс" словы кіраўніка Беларусі.

Таксама Лукашэнка паведаміў, што ў рамках Мытнага саюза прынята рашэнне пра ўвядзенне з 1 студзеня 2010 года Адзінага мытнага тарыфу, а паўнамоцтвы па яго фармаванні перадаюцца Камісіі Мытнага саюза. "З 1 ліпеня 2010 года пачне функцыянаваць адзіная мытная тэрыторыя трох дзяржаваў", — заявіў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка параўнаў сённяшняе рашэнне з паседжаннем снежня 1991 года ў Белавежскай пушчы, калі кіраўнікі Беларусі, Расіі і Ўкраіны стварылі СНД на змены СССР.

"Наша канчатковая мэта — стварэнне адзінай эканамічнай прасторы, якую мы разглядаем у якасці поўнамаштабнай, абгрунтаванай, лагічнай і скончанай формы эканамічнай інтэграцыі на постсавецкай прасторы", — сказаў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што "ў рамках Мытнага саюза застаюцца пэўныя бар'еры — нетарыфныя, тэхнічныя, санітарныя, фітасанітарныя". У рамках адзінай эканамічнай прасторы гэтых бар'ераў не будзе.

Кіраўнікі дзяржаваў дамовіліся ў сярэдзіне снежня сустрэцца ў Алма-Аты і прыняць канчатковае рашэнне па адзінай прасторы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі