Лукашэнка звольніў першага намесніка старшыні Памежнага камітэта

Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, кіраўнік Беларусі звольніў яго з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы вопраткі і знакаў адрознення.

Адзначым, што ўзрост у Загародняга не такі ўжо і значны — яму толькі 50 гадоў.

Дарэчы, гэта не першая ў красавіку кадравая перамена ў кіраўніцтве Памежнага камітэта. 1 красавіка Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку намесніка старшыні Памежнага камітэта Васіля Гарбаценку. Яго  таксама адправілі ў запас па ўзросце.

Фота — gpk.gov.by