Лукашэнка зноў заявіў, што страйкуюць 150-200 чалавек

Лукашэнка зноў заявіў, што страйкуюць 150-200 чалавек

Аляксандр Лукашэнка зноў заявіў, што на заводах страйкуюць па 150-200 чалавек. А ў цэлым па краіне заводы працуюць, як яму далажылі. Заява прагучала падчас яго візіту на Мінскі завод колавых цягачоў. 

"Я ведаю, нягледзячы на тое, што некаторыя бродзяць... Ну, 150 на нейкім прадпрыемстве, нават 200 — пагоды не робяць, па-першае. Па-другое, трэба разумець, што "дрэнны" прэзідэнт трымаў лішнюю колькасць, каб людзей не выкідалі на вуліцу. Зыходзіць трэба з гэтага. Хто хоча працаваць, хай працуе. Не хочуць працаваць, што ж, мы іх не прымусім", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.

тым часам да завода колавых цягачоў ідзе калона страйкуючых рабочых Мінскага электратэхнічнага і Мінскага трактарнага заводаў. Паводле розных ацэнак, у ёй ад трох да дзесяці тысяч чалавек. 

Сёння страйкуюць таксама "Нафтан" у Наваполацку, "БелАЗ" у Жодзіне, Беларускі металургічны завод у Жлобіне ды іншыя прадпрыемствы па ўсёй краіне. 

Пасля ўчорашняга мітынгу ў Мінску, на які выйшла да 400 тысяч чалавек, Лукашэнка прыляцеў на завод на верталёце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі