Лукашэнка згадаў рэпрэсіі 1930-х: цяпер трэба акуратна разбірацца з апазіцыяй

Лукашэнка згадаў рэпрэсіі 1930-х: цяпер трэба акуратна разбірацца з апазіцыяй

6 снежня падчас кадравых прызначэнняў Аляксандр Лукашэнка паразважаў пра праціўнікаў улады, якіх, як ён лічыць, "каля 10%". Ён заявіў, што ў апазіцыі "не ўсе... здраднікі і шкоднікі", але нікога з іх не хоча бачыць у органах улады.

"Не павінна паўтарыцца, як гэта было [з рэпрэсіямі] ў 1930-х гадах (яно не так было, як пішуць цяпер, але тым не менш): махнулі касой — і не важна, каго зачапілі, цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Нельга ісці лоб у лоб: белыя, чырвоныя — і пайшлі адзін на аднаго ("і пайшлі секчы галовы" — у версіі sb.by). Ні ў якім выпадку. Трэба акуратна, цярпліва разбірацца".

Што гэта, заклік "акуратна" праводзіць рэпрэсіі супраць іншадумцаў ці "чысткі" ў працоўных калектывах, арганізацыях, у якіх ідуць звальненні з палітычных прычын? "Многія хлопцы, дзяўчынкі апазіцыянераў маюць, магчыма, свой пункт гледжання, але яны працуюць у краіне", — сказаў Аляксандр Лукашэнка новапрызначаным "вертыкальшчыкам".

Лукашэнка заклікае, што "не трэба ладзіць паляванне на ведзьмаў... не трэба ва ўсіх бачыць ворагаў", і адначасова кажа, што "не скажу, што мы ўжо вычысцілі іх усіх... яшчэ трэба прыгледзецца да гэтых людзей".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі