Лукашэнка заявіў, што на рынку прадавалі ўзнагароды Васіля Быкава

1 верасня на адкрытым уроку "Гістарычная памяць — дарога ў будучыню!" Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "на рынку прадавалі за 30 долараў" узнагароды народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924 — 2003). Іх, відаць, забралі сілавікі. У выніку яму ўзнагароды прынёс старэйшы сын Віктар Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка назваў узнагароды "рэчавым доказам". Ён паказаў зорку Героя сацыялістычнай працы, знак народнага пісьменніка Беларусі ды іншае.

Удава народнага пісьменьніка Беларусі Ірына Быкава была ў вельмі цяжкім псіхалагічным стане пасля выступу Лукашэнкі, які яна слухала, піша Радыё Свабода. Бо ён абвінаваціў у продажы ўзнагарод сваякоў Васіля Быкава. Хутчэй за ўсё, іх выкралі махляры пад выглядам архівістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.