Вы тут

Лукашэнка заявіў, што на поўдзень Беларусі закінулі яшчэ адну групу баевікоў

Аляксандр Лукашэнка / кадр з відэа

На поўдзень Беларусі закінулі яшчэ адну групу баевікоў з Расіі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас свайго паслання беларускаму народу і парламенту. 

Ён згадаў пра затрыманых удзельнікаў прыватнай ваеннай кампаніі "Вагнер". Па словах Лукашэнкі, усе яны даюць паказанні, што мэтай паездкі была менавіта Беларусь. Яны, маўляў, атрымалі каманду чакаць. А квіткі на Стамбул — гэта была толькі легенда. Бо навошта ляцець у Стамбул праз Мінск, калі можна вылецець з Наварасійска, запытаўся кіраўнік дзяржавы.

"Сёння паступіла інфармацыя пра яшчэ адзін атрад, перакінуты на поўдзень. І гэта ў час, калі ідзе ўборка, мы павінныя бегаць па лясах... Мы іх адловім", — паабяцаў Лукашэнка. 

І прыгразіў арганізатарам такіх акцыяў, што ў адказ можа палыхнуць аж да Уладзівастока. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.