Лукашэнка заявіў аб расшыфроўцы самапісцаў самалёта, які разбіўся ў Баранавічах

Лукашэнка заявіў аб расшыфроўцы самапісцаў самалёта, які разбіўся ў Баранавічах

Спецыялісты расшыфравалі "чорныя скрынкі" — самапісцы самалёта Як-130, які 19 траўня разбіўся ў Баранавічах. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, падчас навучальнага палёту ў самалёта Як-130 амаль імгненна адзін за адным адключыліся розныя ўзроўні сістэмы кіравання. Аднак пілоты здолелі адвесці яго на свабодны ўчастак зямлі паміж жылымі дамамі.

"Пілоты не катапультаваліся. Як паказваюць скрынкі, яны змагаліся да канца. Проста аднаго з іх катапультай выкінула падчас удару аб зямлю. Яны змагаліся да канца, разумеючы, што ў іх і часу не было. І разумелі, што бяда будзе, калі самалёт упадзе на жылыя кварталы. Загінулі два проста гераічныя чалавекі", — заявіў Лукашэнка.

Ён даручыў падтрымаць сем'і загінулых пілотаў. 

Пры авіякатастрофе загінулі маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка. У абодвух засталіся сем'і, у Андрэя Нічыпорчыка — трое дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі