Лукашэнка забараніў сёлета павышаць закупныя кошты на сельгаспрадукцыю

Аляксандр Лукашэнка не бачыць неабходнасці павышэння закупных коштаў на сельскагаспадарчую прадукцыю на працягу гэтага года.
Па словах прэзідэнта, "час заканчваць з закупнымі коштамі, трэба глядзець на сабекошт, зніжаць выдаткі".

"У сельскай гаспадарцы сёння ёсць мора безгаспадарлівасці, дзе можна і трэба шукаць рэзервы па паніжэнні сабекошту", — сказаў Лукашэнка, наведваючы прадпрыемства "Бабушкина крынка".

Звяртаючыся да міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Сямёна Шапіры, кіраўнік дзяржавы папярэдзіў:

"У цябе з перапрацоўшчыкамі засталіся 4 месяцы, каб, бачачы ўжо сёння коштавае дно, выйсці на рэнтабельную працу".

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі