Лукашэнка: "Я малю Бога і Алаха"

Лукашэнка: "Я малю Бога і Алаха"

З'явіўся поўны тэкст інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі турэцкаму інфармагенцтву "Анадалу". У ім, між іншым, ён распавёў пра свае адносіны з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

"Я называю Эрдагана сваім сябрам, — цытуе інтэрв'ю aa.com.tr. — Турэцкі лідар звяртаецца да мяне са словам "брат". Мы, можна сказаць, як блізкія, родныя людзі. Мы разумеем адзін аднаго, мы падтрымліваем адзін аднаго на ўсіх міжнародных пляцоўках. Мы будуем вельмі добрыя адносіны паміж магутнай і багатай Турцыяй і вельмі важнай краінай — Беларуссю. У нас няма ніякіх закрытых тэм для супрацоўніцтва. Я малю Бога і Алаха, каб нішто не перашкодзіла нам выбудоўваць гэтыя добрыя адносіны".

Параўнайце, як адрозніваецца гэтая цытата ад таго, што з'явілася на сайце БЕЛТА.

У 2016-м на адкрыцці мячэці ў Мінску ў прысутнасці Рэджэпа Таіпа Эрдагана Аляксандр Лукашэнка пацалаваў Каран. "[Прэзідэнту Турцыі] падарылі Каран, ён яго пацалаваў, — тлумачыў пасля беларускі кіраўнік. — І мне такі ж Каран. Што я павінен быў зрабіць? Я таксама паўтарыў гэты жэст".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі