Лукашэнка: я б не сказаў, што сёння хочуць замяніць уладу ў Беларусі

Лукашэнка: я б не сказаў, што сёння хочуць замяніць уладу ў Беларусі

Падчас паездкі ў Гомель Аляксандр Лукашэнка заявіў пра поспех сацыяльна арыентаванай палітыкі ў Беларусі. Галоўным вынікам ён назваў магчымасць жыць на сваёй зямлі і самастойна вызначаць свой лёс. 

"Мы глядзелі на развіццё свайго — сваёй эканомікі, прамысловасці, давалі магчымасць нашым людзям зарабіць. Небагата жывуць людзі, і вы не багатыя, вы не алігархі. Але мы ведаем як жыць, і мы жывем на сваёй зямлі", — пераказвае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Чарговы раз Лукашэнка распавёў пра лапці і чужыя бізуны, якія б зазналі беларусы, каб не яго палітыка. Пасля чаго пераключыўся на сёлетнія выбары і сваіх палітычных канкурэнтаў: "Я б не сказаў, што сёння яны хочуць замяніць уладу ў Беларусі. Трэба расхістаць, разгайдаць".

Раней старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заяўляла, што перамагчы на прэзідэнцкіх выбарах хоча толькі дзейны кіраўнік дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі