Лукашэнка выступае за паэтапнае павышэнне пенсійнага ўзросту на тры гады

Лукашэнка выступае за паэтапнае павышэнне пенсійнага ўзросту на тры гады

Аляксандр Лукашэнка выступае за паэтапнае павышэнне пенсійнага ўзросту на тры гады. Пра гэтай кіраўнік краіны заявіў 18 сакавіка падчас наведвання фабрыкі “Камунарка”.

“Я схіляюся да таго, што мы павінны ісці паступова і акуратна, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА. — Я прыхільнік таго, каб пенсійны ўзрост павысіць на 3 гады, кожны год па палове. І так мы спакойна, за шэсць-сем год зможам прайсці гэтыя тры гады”.

Заявы пра неабходнасць павысіць пенсійны ўзрост беларускія ўлады робяць у апошнія некалькі месяцаў. Першапачаткова Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што на гэты конт “трэба спытацца меркавання народа”.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі