Лукашэнка ў пачатку сакавіка правядзе "вялікую размову"

Лукашэнка ў пачатку сакавіка правядзе "вялікую размову"

Аляксандр Лукашэнка ў пачатку сакавіка правядзе "вялікую размову". Цяпер удакладняецца склад удзельнікаў мерапрыемства. Папярэдняя "Вялікая размова з прэзідэнтам" праходзіла 3 лютага 2017-га ў Нацыянальным выставачным цэнтры Белэкспа. На яе былі запрошаныя некалькі дзясяткаў журналістаў беларускіх (дзяржаўных і недзяржаўных) СМІ, экспертаў, бізнесменаў, чыноўнікаў, грамадскіх дзеячоў. Сустрэча працягвалася больш за 7 гадзін.

Два гады таму шмат часу пайшло на адказы на пытанні пра беларуска-расійскія дачыненні. У той час у Мінску лічылі цану на газ несправядлівай, накапіўся доўг, і Расія пайшла на зніжэнне паставак нафты. Лукашэнка назваў беларуска-расійскія перамовы "здзекам". Можна чакаць, што і сёлета беларускі кіраўнік шмат будзе гаварыць пра дачыненні з Расіяй. Тым больш пасля працяглых перамоваў з Уладзімірам Пуціным у Сочы.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 20.02:

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі